Андрэй Бітаў
Бітаў Андрэй Георгіевіч (1937—2018) — празаік, сцэнарыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (1992, 1997), прэміі Урада РФ (2014).
Нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і архітэктара і юрыста. Пасля заканчэння Ленінградскага горнага інстытута працаваў буравым майстрам. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў, пісаў сцэнарыі. Кнігі «Урокі Арменіі», «Аптэкарскі востраў», «Дні чалавека» і іншыя прынеслі яму славу інтэлектуальнага празаіка і выдатнага стыліста. Першы раман Бітава «Пушкінскі дом» быў апублікаваны ў ЗША ў 1978 годзе і прынёс яму сусветную вядомасць: пра пісьменніка загаварылі як пра яркага расійскага постмадэрніста. Выкладаў у Літаратурным інстытуце ім. А. М. Горкага. Шмат публікаваўся пасля «перабудовы». Кнігі «Манахаў адлятае», «Непазбежнасць ненапісанага», чатырохтомнік «Імперыя ў чатырох вымярэннях» і іншыя заслужылі мноства расійскіх і міжнародных узнагарод.
Кніга падарожжаў па Імперыі