Уладзіслаў Атрошэнка

Атрошанка Уладзіслаў Алегавіч (нар. 1959) — празаік, эсэіст. Лаўрэат прэміі Урада РФ (2014), прэміі «Ясная Поляна» (2003) і шэрагу іншых расійскіх і еўрапейскіх прэмій.
Нарадзіўся ў Новачаркаску. Скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава. Працаваў на радыё, выкладаў. Чытаў лекцыі і даклады аб рускай літаратуры ў еўрапейскіх універсітэтах. Першая кніга «Велікодныя хоку. Трохрадкоўі» выйшла ў 1991 годзе. Раманы «Вядзі мяне, сляпы», «Персона па-за верагоднасцю», «Таемная гісторыя твораў», «Дадатак да фотаальбома» і іншыя атрымалі не толькі расійскае, але і міжнароднае прызнанне. Кніга эсэ «Гогаліяна і іншыя гісторыі» і дакументальны раман «Сухава-Кабылін. Раман-расследаванне пра лёс і крымінальную справу рускага драматурга» сталі інтэлектуальнымі бестселерамі.
Еўрапейскія крытыкі называюць Уладзіслава Атрошанку «чалавекам Поўдня, лірычным вынаходнікам фантастычных сусветаў і атмасферы пачуццёвасці», яго параўноўваюць з Міларадам Павічам і Габрыелем Гарсія Маркесам. Адна з галоўных тэм пісьменніка — жыццё казацтва. Па меркаванні крытыка, вобразы казакоў у творчасці Атрошанкі з’яўляюцца «антыподамі шолахаўскага бачання казацтва. Казакі Атрошанкі — гэта рускія самураі са сваёй асабістай эстэтыкай»(Павел Басінскі).