Валерый Папоў
Папоў Валерый Георгіевіч (нар. 1939) — празаік, паэт, сцэнарыст. Лаўрэат Прэміі РФ (2013) і Прэміі Санкт-Пецярбурга (2014), прэміі «Вялікая кніга» і шэрагу іншых.
Нарадзіўся ў Казані. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, працаваў інжынерам. Скончыў сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Першы зборнік апавяданняў «Больш на поўдзень, чым раней» выйшаў у 1969 годзе. Стварыў болей за тры дзясяткі кніг мастацкай і дакументальнай прозы: аповесці «Лепшы з горшых», «Грыбнікі ходзяць з нажамі», «Чарнільны анёл», «Жах перамогі», «Евангелле ад Магдаліны», «Трэцяе дыханне», «Жыццё ўдалося», «Жыццё ў эпоху перамен». Напісаў некалькі сцэнарыяў. Аўтар кніг ў серыі серыя «Жыццё выдатных людзей» пра Дзмітрыя Ліхачова і Сяргея Даўлатава.
Папова адносяць да «ленінградскай школы празаікаў», з якой выйшлі Андрэй Бітаў і Сяргей Даўлатаў. Яго прозе ўласцівыя трагікамічнасць і гратэскнасць, бытапісальніцтва ў ёй спалучаецца з пачуццёвасцю, а захапляльнасць расповеду — са спавядальнасцю.