Аляксей Варламаў

Варламаў Аляксей Мікалаевіч (нар. у 1963) — празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Лаўрэат прэміі «Вялікая кніга» (2007; 2022), прэміі Аляксандра Салжаніцына (2006) і іншых.
Нарадзіўся ў Маскве. Выпускнік філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава, даследчык рускай літаратуры XX стагоддзя. Доктар філалагічных навук, прафесар, рэктар Літаратурнага інстытута ім. А. М. Горкага, член Савета пры Прэзідэнце РФ па культуры і мастацтве. Пісаць пачаў у дзяцінстве, у друку дэбютаваў як аўтар апавяданняў у тоўстых часопісах. Першы зборнік малой прозы — «Дом в Остожье». У серыі «Жыццё выдатных людзей» выдавецтва «Маладая гвардыя» выйшлі кнігі А. М. Варламава пра М. М. Прышвіна, А. С. Грына, Р. Я. Распуціна, М. А. Булгакава, А. М. Талстога, А. П. Платонава, В. М. Шукшына, У. В. Розанава. «Нязменнымі ва ўсіх сачыненнях Варламава застаюцца яго крыху стылізаванымі пад «прыстойную даўніну» (хутчэй пад Шмялёва і Зайцава, чым пад Ляскова і Тургенева) мяккі апавядальны стыль, спагада да нясмелага і душэўна светлага «маленькага чалавека», ненавязлівая, але адчувальная сімволіка (часта рэлігіёзная)...» (А. Немзер).