Алег Дазмораў
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Закончыў філалагічны факультэт і аспірантуру Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта (УрДУ) і факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Працаваў грузчыкам, вартаўніком, бібліятэкарам, выкладчыкам, журналістам, рэдактарам. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры УрДУ і літаратурным клубам «Лябядкін» пры часопісе «Урал». Аўтар пяці кніг вершаў: «Прабел» (1999), «Вершы» (2001), «Васьмірадкоўі» (2004), «Глядзець на бегемота» (2012), «Уральскі акцэнт» (2019). Лаўрэат прэміі часопіса «Урал», «Рускай прэміі», прэміі «Маскоўскі лік». Жыве ў Лондане.
Дазмораў бярэ на сябе смеласць не толькі пісаць вершы на палях рускай класічнай паэзіі, але і не саромеецца выкарыстоўваць яе як палімпсест. Яму ўдаецца стварыць ілюзію, што чытачу для разумення гэты кантэкст зусім не патрэбны.