Кефір

Калі я вось такі — не падыходзь.
Хаджу па хаце, нібы Мефістофель.
Мой задуменны, крыважэрны профіль
уводзіць жонку ў дрыжыкі. Сыходзь!

А то я ў іншы перайду эон.
Застыну, адчыніўшы халадзільнік.
Чаго хацеў? Не помню. То ва ўрыльнік
гляджу напружана, нібы Напалеон.

З якой прычыны я ў пакой зайшоў?
Што ў халадзільніку шукаў? Скажы мне, муза.
Засранка мне прашэпча: «Аркебуза».
Зефір, эфір... Нарэшце я знайшоў