Павел Баасінскі

Басінскі Павел Валер’евіч (нар. 1961) — пісьменнік, літаратуразнаўца і літаратурны крытык. Лаўрэат прэміі «Вялікая кніга» (2010), прэміі Урада РФ (2014), Дзяржаўнай прэміі РФ (2018), прэміі імя А. І. Герцэна (2020). Нарадзіўся ў горадзе Фролаве Валгаградскай вобласці. Скончыў Літаратурны інстытут ім. А. М. Горкага (1986) і аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук. З 1981 года ярка заявіў пра сябе як крытык у «Литературной газете» і тоўстых літаратурных часопісах. Займаецца даследаваннямі рускай класічнай літаратуры і актуальнай славеснасці. Першая кніга — зборнік артыкулаў і рэцэнзій «Сюжэты і асобы» (1993). Аўтар кніг у серыі ЖЗЛ пра Максіма Горкага (2005) і Льва Талстога (2016).
Самыя вядомыя кнігі Басінскага — «Леў Талстой: уцёкі з раю», «Святы супраць Льва. Іаан Кранштацкі і Леў Талстой: гісторыя адной варожасці», «Леў у цені Льва», «Леў Талстой — свабодны чалавек», «Паглядзіце на мяне: таемная гісторыя Лізы Д’яканавай», «Соня, сыдзі! Соф’я Талстая: погляд мужчыны і жанчыны: раман-дыялог», «Сапраўдная гісторыя Ганны Карэнінай».
Дакументалістыка Басінскага вызначаецца даследчыцкай глыбінёй і захапляльным выкладаннем у духу рускай класічнай прозы.