Ілья Баяшоў

Баяшоў Ілля Уладзіміравіч (нар. у 1961) — празаік, гісторык, перакладчык. Лаўрэат прэміі «Нацыянальны бэстсэлер» (2007).
Нарадзіўся ў Ленінградзе. Скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. А. І. Герцэна. Працаваў экскурсаводам, паштальёнам, кінамеханікам, вартаўніком. Выкладаў гісторыю ў Нахімаўскім ваенна-марскім вучылішчы. Быў рэдактарам у выдавецтве, адказным сакратаром у часопісе «Аўрора». Публікуецца ў перыёдыцы з 1988 года. Пасля рамана «Шлях Муры» Баяшова назвалі «Кустурыцай у прозе». У чытачоў папулярныя раман «Танкіст, або „Белы тыгр“» (экранізаваны Карэнам Шахназаравым), аповесці „Эдэм“, „Кокан“ і іншыя.
На думку крытыка, «тэксты Баяшова адсылаюць да лубачнай эстэтыкі, да балагана-шутоўскай, смехавой традыцыі рускага юродства, якая падвяргае інверсіі шанаваныя сацыяльныя каштоўнасці»(Дзмітрый Галынка-Вольфсан).