Максім Замшаў

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Маскве. Скончыў музычнае вучылішча імя Гнесіных і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Аўтар сямі паэтычных кніг, сярод якіх — «Настальгія па сапраўдным» (1999), «Час на далоні» (2003), «Ад Патрыяршых да Арбата» (2014), «Спавядальная пара» (2019) і інш.; пяці раманаў. Перакладаў сучасных паэтаў з беларускай, балгарскай і сербскай моў. Вершы Замшава перакладзены на многія мовы, асобнымі кнігамі выйшлі на азербайджанскай, балгарскай, грэцкай, македонскай, румынскай і сербскай. Лаўрэат Усерасійскай літаратурнай прэміі імя М. С. Ляскова «Зачараваны вандроўнік», Усерасійскай літаратурнай прэміі імя М. Ю. Лермантава, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Іскандэра, Усерасійскай літаратурнай прэміі імя Ф. Абрамава «Чыстая кніга» і інш. Старшыня праўлення Маскоўскай гарадской арганізацыі СП Расіі, член Саюза журналістаў Расіі. Член Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ). Заслужаны работнік культуры Чачэнскай Рэспублікі. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені, ганаровым знакам «За заслугі ў развіцці друку і інфармацыі». Галоўны рэдактар «Літаратурнай газеты». Жыве ў Маскве.
Літаратуразнаўца і крытык Якаў Гордзін заўважыў, што чытаючы вершы Замшава, «трэба ўспомніць добра знаёмы тэрмін — „лірычны герой“. Неабходнасць падзяляць аўтара і героя ў паэзіі зусім не ставіць пад сумнеў шчырасць першага. Гэта спецыфіка паэтычнай свядомасці, калі рэальныя рысы светаўспрымання і самаўспрымання аўтара непазбежна абвастраюцца».