Палкоўнік ў адстаўцы блішчэў залатымі зубамі...
* * *
Палкоўнік ў адстаўцы блішчэў залатымі зубамі,
Лядачы хірург на абрус паваліў свой стакан.
А нехта з гасцей закусіў з апетытам грыбамі,
Чыесьці сяброўкі нахабна скакалі канкан.
Кагосьці не жартам буржуйскім насеннем назвалі,
Хаця ўжо нагоды застолля не помніў ніхто.
Акцёр знакаміты не думаў аб хуткім правале
І ціха ў кватэры за сценкай здымаў паліто.
Палкоўнік ў адстаўцы у Францыі быў бы капралам,
Акцёр і хірург гандлявалі ў Марсэлі сукном.
Ды як патлумачыць ім: бачыць сябе генералам
Жабрак абарваны, што ў брудзе заснуў пад акном?