Злятае дробны снег...

* * * Злятае дробны снег Паволі на тратуар. Маленькі чалавек. Гогалеўскі бульвар. Вечная таўкатня З раніцы да цямна. — Можа, ты нічыя, Калі ідзеш адна? Маленькі чалавек. Маленькая любоў. У гэты жорсткі век Не ўратаваць галоў. Ну і нашто шынель? Мне б толькі позірк твой. Але ў цябе — «Шанэль» І даражэзны строй. Цукрова-белы снег. Малочна-белы пар. Маленькі чалавек. Гогалеўскі бульвар.