Я памятаю, з кім раней я быў...
* * *
Я памятаю, з кім раней я быў —
расхлябаную школьную ватагу.
На Першамай мы замуцілі брагу,
і я з каністры першым прыгубіў.
Яшчэ я памятаю: нас тады
за хамства доўга білі дэманстранты.
Я памятаю музыку і банты...
О, дзе мае юнацкія гады?!
Па-добраму, з усмешкай, як у сне,
Я згадваю, як брагу мы муцілі,
як нас усіх тады на плошчы білі,
ды помнік там паставяць толькі мне.
Я памятаю, з кім раней я быў —
расхлябаную школьную ватагу.
На Першамай мы замуцілі брагу,
і я з каністры першым прыгубіў.
Яшчэ я памятаю: нас тады
за хамства доўга білі дэманстранты.
Я памятаю музыку і банты...
О, дзе мае юнацкія гады?!
Па-добраму, з усмешкай, як у сне,
Я згадваю, як брагу мы муцілі,
як нас усіх тады на плошчы білі,
ды помнік там паставяць толькі мне.




