Святлана Кекава
Нарадзілася ў 1951 годзе ў Аляксандраўску-Сахалінскім. Скончыла філалагічны факультэт Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, даследчык творчасці Мікалая Забалоцкага і Арсенія Таркоўскага. Аўтар дваццаці кніг вершаў, у тым ліку: «На сямі пагорках» (2001), «Ля падножжа Жоўтай горы» (2006), «На шляху ў Эмаус» (2007) «Вершы пра людзей і анёлаў» (2009), «Сто вершаў» (2012), «Урокі каліграфіі» (2012), «Яблык і крыж» (2021). Вершы перакладзены амаль на ўсе асноўныя еўрапейскія і азіяцкія мовы. Лаўрэат прэмій часопісаў «Знамя» і «Новый мир», прэміі ім. Апалона Грыгор’ева, Вялікай прэміі «Масква — Транзіт», Міжнароднай прэміі ім. Арсенія і Андрэя Таркоўскіх (Украіна), паэтычнай прэміі «Anthologia», Новай Пушкінскай прэміі, прэміі «Маскоўскі лік», Міжнароднай Валошынскай прэміі і інш. Жыве ў Саратаве.
Літаратуразнаўца і крытык Навум Разнічэнка звярнуў увагу на тое, што «Кекава быццам бы аспрэчвае хрэстаматыйнае пушкінскае „я жыць хачу, каб думаць і пакутаваць“, але насамрэч туруе вялікаму паэту і ў вершах сваіх менавіта жыве, думае і пакутуе».