Кароткія лісты
*
У самоце жаніх ціха кажа сваёй нявесце:
«Прыбяром лампадку, што ззяе ў цёмным месцы,
так, ва ўсім нагадвае целы і нашы душы,
прыбяром лампадку, яе незнарок затушым».
Раптам подых адчуўшы чужога жывога ветру,
не агонь — жыццё разгараецца ў стылі «рэтра».
і каханне робіцца шклянкай, звычайным гукам,
а навука жарсці — падобная ўсім навукам —
не шуканне ісцін — імёнаў няўпомных рэха
ў лабірынтах цела, у вулках таемных ўцехаў.
*
Спадарожнік твой быў у ложку п’яны й вясёлы
Са святла белай поўні развесіў рыбак наўкола
сеткі... мучыць жанчын. Ён доўга шчэ жыў на свеце, —
цені рыб паланіць, што меў рыбак на прыкмеце.
Наталенне смагі, мучэнне бяздомных целаў
ці ў глыбінях цёмных мільганне птушыных ценяў,
можа, мноства душ, што ў пакутах не маюць выйсці,
што ўначы на царства вянчалі цябе калісьці.
*
Мы прад Богам ўсе апраўдацца нічым не можам —
ні чужым каханнем, ні шлюбным чысцюткім ложкам,
ні патокам слёз на дарозе пустой і пыльнай,
ні жменяй зямлі ў руцэ мацярынскай магільнай.
Як у чэраве плод, гнязда абжываюць абшары
І ў твары тваім праступаюць чужыя твары.
*
Ты вадой салёнай у нутры распальваеш смагу.
Я аб шчасці мару, і я асалоды прагну.
Для пакут, дарэчы, заўжды застаецца месца.
Дзень звянчаны ужо, ды ноч ці ж — яго нявеста?
Іх любоў звязала агнём парывістай веры,
Захад сёння ж зацягнуты нібы попелам шэрым,
Бо надзея на рай, мой любы, — адно вар’яцтва,
Бо над светам часу хада — адно штукарства.
*
Ахінаюць смертных шчодра цуркі-высновы.
Твой жаніх праз слёзы такія чытае словы:
«Звонку ключ тырчыць, няшчыльна прычынены дзверцы,
дом дрыжыць ад сцюжы, любоў раздзірае сэрца...»
Ўся прастора жыцця працятая гэтым дрыжаннем,
хлуснёй яўнаю, прыкрай, на Бога адным спадзяваннем.
Млечны Шлях начамі хаваецца у твае вочы,
як агонь знявечаны, душы у целах-лоўчых,
ці яны як хваля, што выкрутаў мае многа,
ды яна адна выяўляе не смерць, а Бога.