Пад млявы лістапад і пошум аднастайны...

* * *

Пад млявы лістапад і пошум аднастайны
Спявала сумна скрыпка аб нечым дарагім.
Па вуліцах ішоў адзеты неахайна
Паэт, незразумелы пакуль яшчэ другім.

Яго страчаў юнак, здаволены сабою,
З сяброўкаю дурненькай і пылам у галаве.
Паэт запамінаў, каб ў вершаваных мроях
Іх потым захаваць, нібыта у траве.

На Трубніках заходзіў у магазін вядомы,
Дзе прадаўшчыца Лена чытала па вачах.
І новенькі сюжэт амаль што быў гатовы —
Чужых лістоў бальзам вярэдзіў па начах.

Апальнае лісцё прашэнняў не пісала,
А мягка шамацела ў задумлівых дварах.
Паэт шукаў журбу, паэту было мала
Таго, што непарыўны яго нябачны шлях.

І цацачны укол нецацачнага страху.
Няўжо спявала скрыпка неўпапад?
Панурая Масква, як шапка Манамаха,
Пустая і цяжкая ў лістапад.