Гарадок, што я выдумаў і засяліў чалавекамі...
* * *
Гарадок, што я выдумаў і засяліў чалавекамі,
гарадок, над якім я штодзённа рабіў адкрыццё,
барахліць, бо ён жыў, кіраваўся асобнымі нейкімі
меркаваннямі, быццам кароткае надта жыццё.
Вырубаецца му́ зыка, як ні стараўся музы́ка, і
Ліхтары не гараць, як ні крые іх матам электрык-браток.
На вачах ля люстэрка красуня брыдчэе з уздыхамі.
Барахліць гарадок.
Вінават, спадары, не ўлічыў, ды героі трымаюцца,
хоць ляціць да чарцей гарадок, ну а што называецца мной,
тое йдзе па алеі праз восень, а вецер злуе, надрываецца,
і клубіцца лістоты віхор за маёю спіной.