Білал

У маскоўскай школе чачэнец на восьмым годзе Пагражае зарэзаць суседа па парце І рабром далоні сабе па шыі праводзіць. На сходзе бацькоўскім людзі крычаць «годзе»: «Калі ім не падабаецца, няхай выбіраюць на карце Другую Маскву і там так сябе паводзяць». — Паглядзіце, які ў яго выскал, Звычкі, хворы ён — гэта ёсць думка класа. Таму што злы ён, злы кожным часам. — Мой бацька прыйдзе застрэліць цябе, — гаворыць Білал, Худзенькі, збялелы хлопчык, — перадай астатніх масе: Авечкі яны, шакалы. І астывае сам-насам. Садзіцца на стул за шафай і пачынае дыхаць. — Дзядзька мой у Грозным злавіў арла, — гаворыць Білал, — Пасадзіў яго ў клетку і кінуў качку. — Няма чаго на бацькоўскі сход маці клікаць Прысылаць трэба бацьку, каб той спазнаў: Прыжыцца тут хлопцу цяжкая задачка. — Да касцей-касцей арол качку зачысціў, Да крыві-крыві качку зжор арол, — Гаворыць Білал і арлом ганарыцца, — А другі мой дзядзька забіў карову, застрэліў, Каб есці яе селі за стол У двары і елі карову ўсёй вуліцай. — Так не гадзіцца, — Гавораць ціхай чачэнцы іншыя маці, а бацькі маўчаць, А яна ківае, маўляў, перадам Аслану, Калі ён прыйдзе зноў. У Білала вочы — блакітныя слівы, два шрамы і пагляд Зацкаваны, што ў тых кароў. У Білала вочы ў паўчэрапа, лютай злосці ціскі, Нібы бог, што загадвае ўсёй вядомай часткай Каўказа, Раскрывае два вокі ўручную адразу, Вельмі рэзка, балюча і рэзка, не па-людскі.