Не глядзі ў тэлевізар. Да крам не хадзі...
* * *
Не глядзі ў тэлевізар. Да крам не хадзі.
Адключы тэлефон. Заставайся адзін.
Ды займай абарону.
Назавіся хворым. Прыляж, затым
Ты нямым прыкінься, п’яным у дым.
Мо будзе заслона.
Ляж пад коўдру, вокны ўсе зачыні.
Адключы галаўны, прыглушы спінны.
Дыхай лепш пасіўна.
Ноччу так бубніць застарэлы жах —
ці то страх жыцця, ці то смерці страх.
Нават слухаць дзіўна.
Не глядзі ў тэлевізар. Да крам не хадзі.
Адключы тэлефон. Заставайся адзін.
Ды займай абарону.
Назавіся хворым. Прыляж, затым
Ты нямым прыкінься, п’яным у дым.
Мо будзе заслона.
Ляж пад коўдру, вокны ўсе зачыні.
Адключы галаўны, прыглушы спінны.
Дыхай лепш пасіўна.
Ноччу так бубніць застарэлы жах —
ці то страх жыцця, ці то смерці страх.
Нават слухаць дзіўна.





