Аляксей Кудракоў

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў г. Свярдлоўску (зараз Екацярынбург). Скончыў Уральскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт і аспірантуру пры ім. Працаваў дворнікам, садоўнікам, сторажам, машыністам сцэны. Аўтар паэтычных кніг «Вершы» (2012) і «Сляпая вярста» (2016). Вершы пераведзеныя на грэчаскую, італьянскую, французскую і іншыя мовы. Жыве ў Екацярынбургу.
«Паэзія Аляксея Кудракова падкрэслена адмежаваная ад жыццёвай мітусні. Без ценю іроніі філасофствуе ягоны лірычны герой. Ён самапаглыблены і мала цікавіцца сацыяльным. Кудракоў па-сур’ёзнаму рэлігійны, і яго светапогляд выяўляецца ў вершах не дэкларатыўна, а дзякуючы жывому адчуванню сувязі слова з прыродай, логасу з космасам — сапраўды паэтычна», — гэтак вызначыў яго паэтыку літаратуразнаўца і крытык Арцём Скварцоў.