Сакавік
Бясформенныя плямы — вохра і свінец,
Іржа па краі, шэраг бірузовых ліній,
Ружовыя мазкі і — творчасці вянец —
Аўтограф, што абцас намаляваў на гліне.
Няма святла, аб’ёму. Крок назад я ўзяў
І ўважліва зірнуў на свой эцюд; ва ўзоры
Змог разабраць за ямкай, дзе башмак стаяў,
Сырога снегу серабрыстыя валёры.
Рэльефна-белы апаўзае тут сумёт,
Крануты пырскамі блакіту, вапны, сажы,
І прызбу, і сцяжынак мурашыных сход —
Настолькі дробных, што амаль і не заўважных, —
Цень ад цвіка. Вышэй жа браў пачатак плёс,
І колеры — як хвалі на ўзбярэжжы лета.
Мой позірк патануў і цудам між палос
Ён зачапіўся за стальную плешку: гэта
Вагонкай ва ўсю шыр абітая сцяна.
Пасля навобмацак, цішком, рыўком, з наскоку,
Па сініх трэшчынках, па мармуры акна
І цынкаваным жолабе — да вадасцёку,
Затым каскадам у жалезны рот з краёў
Вялікай бочкі, пакамечанай, дзіравай,
Завілісты струмень пралёг між камянёў,
Якія пераходзілі раптоўна ў гравій
І ў гліністы раскіслы снег... цяпер і тут
У будучым убачыў я ўспамін выразны
І шкадаваў, што каларыт, фактура, гук
І ўвесь Сусвет — здалёк заўжды больш падрабязны.
Далей — больш небяспечна. Каб не саслізнуць
У вязкі свет без формаў, дзе няма імёнаў,
Святло згасае, і дазволена крануць
Не міг — ілюзію, што ў памяці да скону.
З шэдэўраў двух — які рэальны больш? — калі Дзень сённяшні — сляпы, дзень, што надыдзе, — зоркі. І вока дамалюе кляксу на зямлі? Што гэта — фанцік, хустка, кветка ад заколкі?