Варыяцыя
З дасведчаным вокам
Пад нябесным полагам
Добра быць наскокам
І птушкай, і арнітолагам,
Якія назіралі ў прыцемку сонным раннем
Між мансардавых гнёздаў на суседнім даху
Дзіву ў пунсовым у вокнах самотнай спальні
З другога акна без страху,
У Парыжы з лірычным размахам.
З кафэ на паветра выносяць столікі
Круглы год, вядома, не для сімволікі:
З круасанамі кубачак будзе танны
Любому тутэйшаму мапасану.
...Нас, як першых шпакоў, ціха, пакрысе
Ён праводзіць позіркам у адлігу.
Памяркуе трошкі
і занясе
У Чырвоную кнігу.





