Варыяцыя

З дасведчаным вокам Пад нябесным полагам Добра быць наскокам І птушкай, і арнітолагам, Якія назіралі ў прыцемку сонным раннем Між мансардавых гнёздаў на суседнім даху Дзіву ў пунсовым у вокнах самотнай спальні З другога акна без страху, У Парыжы з лірычным размахам. З кафэ на паветра выносяць столікі Круглы год, вядома, не для сімволікі: З круасанамі кубачак будзе танны Любому тутэйшаму мапасану. ...Нас, як першых шпакоў, ціха, пакрысе Ён праводзіць позіркам у адлігу. Памяркуе трошкі і занясе У Чырвоную кнігу.