паважнасць у такім як ты...
* * *
1
паважнасць у такім як ты
ляжыць гняздо ілье святло
не лье а капае блішчыць
ў жаданні гаварыць
я сам сваё спаліў жытло
я быў жывы жыццё прайшло
не льецца капае блішчыць
ілжэ і не гарыць
і ў свет па донным востраве
і ў пятцы ўспоратай праз боль
ідзе не ток ідзе знутры
крыві нястомны гул
і кажа ў сэрца востры мне
пякуча-горкі нібы соль
пусцілі ток і ён знутры
адзіны мне прытул
пайшлі як танец ласціцца
да ўсіх смяротных ласціцца
і да гарачых плямачак
да ямін і да куль
ён танец ён як ластаўка
у роце мёртвай ластаўкі
з такой гарачай плямачкай
дзе шэры дым паўсюль
дзе людзі танчаць танцамі
ляцяць палётам стомленым
звіняць званком надломленым
як песенька пра ўсё
з такімі ж італьянцамі
што безнадзейна стомлены
ў паветры лёталі і сны
сабралі ў гэты сон
2
вось сёння снег і сёння з ім
дождж прыпусціў ахвочы
па сцежцы ідучы між ім
у бездань беглі вочы
ім у сабе пустых слядоў
упарадкоўваць стрэчы
і прабягаць праз шмат гадоў
апорнаю пустэчай
няшчасце шчасце тра-ля-ля
у роце чуецца зямля
шарэе прозвішчам чужым
яго матае на рэжым
розуму паруснасць яго
можа што праясніцца
ў куце ружжом дыміцца
цячэ ды толькі што з таго
бывай пара прымі мой дзень
за вусце нематы
і змрочны сцен нязмрочных дзень
— а ты а ты а ты?
1
паважнасць у такім як ты
ляжыць гняздо ілье святло
не лье а капае блішчыць
ў жаданні гаварыць
я сам сваё спаліў жытло
я быў жывы жыццё прайшло
не льецца капае блішчыць
ілжэ і не гарыць
і ў свет па донным востраве
і ў пятцы ўспоратай праз боль
ідзе не ток ідзе знутры
крыві нястомны гул
і кажа ў сэрца востры мне
пякуча-горкі нібы соль
пусцілі ток і ён знутры
адзіны мне прытул
пайшлі як танец ласціцца
да ўсіх смяротных ласціцца
і да гарачых плямачак
да ямін і да куль
ён танец ён як ластаўка
у роце мёртвай ластаўкі
з такой гарачай плямачкай
дзе шэры дым паўсюль
дзе людзі танчаць танцамі
ляцяць палётам стомленым
звіняць званком надломленым
як песенька пра ўсё
з такімі ж італьянцамі
што безнадзейна стомлены
ў паветры лёталі і сны
сабралі ў гэты сон
2
вось сёння снег і сёння з ім
дождж прыпусціў ахвочы
па сцежцы ідучы між ім
у бездань беглі вочы
ім у сабе пустых слядоў
упарадкоўваць стрэчы
і прабягаць праз шмат гадоў
апорнаю пустэчай
няшчасце шчасце тра-ля-ля
у роце чуецца зямля
шарэе прозвішчам чужым
яго матае на рэжым
розуму паруснасць яго
можа што праясніцца
ў куце ружжом дыміцца
цячэ ды толькі што з таго
бывай пара прымі мой дзень
за вусце нематы
і змрочны сцен нязмрочных дзень
— а ты а ты а ты?



