Свецяць чырванню клёны сінее патрэсканы ціс...
* * *
Свецяць чырванню клёны сінее патрэсканы ціс
Белыя букі змёрзлым святлом зіхацяць
А болей нічога няма... толькі ты... толькі ціш
Толькі месяц і зоркі на нас з небасхілу глядзяць.
Ліпа-ліпа ты нябожчыкам пахнеш даўно
Бузіна-бузіна малафейкай ты стылай смярдзіш
А болей нічога няма... толькі вецер, што лезе ў акно...
ды рыпенне ствалоў... толькі ты... толькі ціш...
Я туды не зірну дзе гніе навальніца ў лясных гушчарах
Дзе вісіць цішыня дзе дыханне і мову амаль зацяло
Я ў дубовую лодку на прыстані сяду і знікне мой страх
І сплыву праміж ценяў абмываючы чорнай вадою вясло.