Сяргей Круглоў
Нарадзіўся ў 1966 годзе у г. Краснаярску. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Краснаярскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999 годзе прыняў сан святара, служыў у Спаскім саборы горада Мінусінска, у храме Уваскрэсення Славушчага на Успенскім Уражку ў Маскве. Вёў штотыднёвыя перадачы пра сучасную рускую паэзію «Паэзія. Рух слоў» на радыё «Культура». Калумніст шэрага праваслаўных інтэрнэт-выданняў. Аўтар трынаццаці зборнікаў вершаў, сярод яких — «Зняцце Змея з крыжа» (2003), «Люстэрачка» (2007), «Прынашэнне» (2008), «Перапісчык» (2008), «Народныя песні» (2010), «Лазарава вясна» (2010), «Царыца Субота» (2016), «Лірыка» (2022). Піша прозу. Вершы перакладзены на шэраг еўрапейскіх і азіяцкіх моў, у тым ліку на англійскую, арабскую, італьянскую, іспанскую, кітайскую і інш. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага (2008), прэміі «Маскоўскі рахунак», паэтычнай прэміі «Anthologia» (2016) і інш. Жыве ў Мінусінску.
Літаратуразнавец і крытык Барыс Дубцоў адзначаў: «Круглоў звычайна кажа ад імя малога, а значыць — у традыцыйнай іерархіі, — самага слабога, нікчэмнага. Пункт гледжання ў яго ніжэй, нават нашмат ніжэй, за ўзровень вачэй (адгэтуль такое ўзбуйненае, набліжанае бачанне навакольнага і звыклага)».