маленькіх навабранцаў дваццаць першага стагоддзя...
* * *
маленькіх навабранцаў дваццаць першага стагоддзя
выхаваных маці-адзіночкамі
жыццё прымушае стаць мужчынамі
абвязацца адказнасцю як гранатамі
падняцца з акопа выбрацца
крочыць у бой легчы на дзот
пад абыякавыя тракі,
што мерна бразгаюць
бачыш: армiя дэзерціраў валіць
наступае ва ўласны тыл
скамячыўшы бязлітасны заградатрад
катэгарычнага імператыву
з яго зорнымі кулямётамі





