маленькіх навабранцаў дваццаць першага стагоддзя...

* * * маленькіх навабранцаў дваццаць першага стагоддзя выхаваных маці-адзіночкамі жыццё прымушае стаць мужчынамі абвязацца адказнасцю як гранатамі падняцца з акопа выбрацца крочыць у бой легчы на дзот пад абыякавыя тракі, што мерна бразгаюць бачыш: армiя дэзерціраў валіць наступае ва ўласны тыл скамячыўшы бязлітасны заградатрад катэгарычнага імператыву з яго зорнымі кулямётамі