Час — гэта рэч, казаў нам лонданскі антыквар...
* * *
Час — гэта рэч, казаў нам лонданскі антыквар.
У яго ёсць цела, і яно нікуды не хаваецца.
Чым даўжэй жывеш, тым вастрэй адчуваеш: не мяняецца
анічога, усё захоўваецца, нішто не губляецца,
нават ад супу, што выкіпеў, пар
у антыквараў дзе-небудзь ды захаваецца.
І прапаноўваў нам свой ляжалы тавар:
заручальны пярсцёнак белага золата з брыльянтамі,
у якім ішла да шлюбу яго сястра,
але, мусіць, не раздумвала над варыянтамі,
маладыя хутка разышліся. Та-ра-ра!
Паказваў вытанчаныя завушніцы
і пярсцёнак з буйным аквамарынам,
бронзавую чарапаху, з дэльфінам кітайца
і слана чырвонага дрэва, але Марына
ўбачыла раптам гадзіннік Рэнэ Лаліка —
кветкі і птушкі, бессмяротны мадэрн,
і закахалася ў іх імгненна і дзіка,
так што мы рашылі Лаліка мадэрнізаваць потым, калі гэтыя страты
пераўтвораць нас у зусім небагатых.
А мне спадабалася фігурка мейсенскага фарфору
«Купідон вострыць стралу». Крылаты бутуз
з хітрай усмешкай злодзея адточваў на коле
заўзята сваю зброю, хаваючыся за куст,
аж з 1779 года, вось дык цырк на коле!
Мы анічога не купілі. Я наогул шукаў
маленькую настольную гіпсавую Эўтэрпу,
але не знайшоў, раззлаваўся і на зваротным шляху бурчаў,
хоць Эўтэрпа была побач, але нервы, нервы.
І антыквар пакрыўдзіўся. А нам ужо прыспела.
Я завязаў тужэй шалік і насунуў кепку,
і мы пайшлі далей па Партабела,
а час надаваў канчатковую форму злепку