Себасцьян
Да слупа ён ланцугом прыкуты...
Стрэлы зазвінелі — ім услед
шэпча: «Божа, я прыму пакуты,
каб пакут не ведаў Параклет!»
І ўжо недалёка злая зграя.
(Не ратуе логіка, Зенон!)
Ды, пакуль зямелька плоць прымае,
дух нябесны з цела рвецца вон.
Не страла ляжыць, калі ўзлятае,
(як чамусьці думаў элеат) —
гэта проста Дзева Прасвятая
абгарнула мучаніка ў плат.
Ён празрысты, хоць і даўгавечны...
А імгненні доўжацца ў гады.
І святы глядзіць кудысьці ў вечнасць —
перад тым як знікнуць назаўжды.
Стрэлы зазвінелі — ім услед
шэпча: «Божа, я прыму пакуты,
каб пакут не ведаў Параклет!»
І ўжо недалёка злая зграя.
(Не ратуе логіка, Зенон!)
Ды, пакуль зямелька плоць прымае,
дух нябесны з цела рвецца вон.
Не страла ляжыць, калі ўзлятае,
(як чамусьці думаў элеат) —
гэта проста Дзева Прасвятая
абгарнула мучаніка ў плат.
Ён празрысты, хоць і даўгавечны...
А імгненні доўжацца ў гады.
І святы глядзіць кудысьці ў вечнасць —
перад тым як знікнуць назаўжды.




