Гадзіны
1
як трэба гадзінам ісці
як след ідучы ў гадзінах
як трэба ўнутры гадзінніка
ісці
вось так
цік так,
цік так,
цік так
вось так
і раптам!
не так!
не так
вось гэта ды ўнутры гадзінніка
не так
вось гэта ды ісці ў гадзінах
не так
вось гэта ды самім гадзінам
ісці
не так
не цік, не так!
ды так
унутры гадзінніка ісці ўнутры
спружынамі шляхоў
і важна стрымліваючы крок
ісці ў самім гадзінніку ўжо
як звонку так унутры
ды як ісці гадзінніку
адзін чатыры тры
2
у механізме гадзінніка чалавечак сядзіць
кіруе ды за часам глядзіць
гадзіналавек
хвілін улоўнік
секунд накіравальнік
а інакш бы што?
толькі вольную дай
як яны пабягуць
ад хвілін за хвілін
а тым больш
тых лятучых секунд
не магчыма стрымаць
невядома за што іх трымаць
3
бег часу мовіла паэтка
ды не казала бег куды
галоўнае адкуль
вось у чым бяда
бег часу
як трэба гадзінам ісці
як след ідучы ў гадзінах
як трэба ўнутры гадзінніка
ісці
вось так
цік так,
цік так,
цік так
вось так
і раптам!
не так!
не так
вось гэта ды ўнутры гадзінніка
не так
вось гэта ды ісці ў гадзінах
не так
вось гэта ды самім гадзінам
ісці
не так
не цік, не так!
ды так
унутры гадзінніка ісці ўнутры
спружынамі шляхоў
і важна стрымліваючы крок
ісці ў самім гадзінніку ўжо
як звонку так унутры
ды як ісці гадзінніку
адзін чатыры тры
2
у механізме гадзінніка чалавечак сядзіць
кіруе ды за часам глядзіць
гадзіналавек
хвілін улоўнік
секунд накіравальнік
а інакш бы што?
толькі вольную дай
як яны пабягуць
ад хвілін за хвілін
а тым больш
тых лятучых секунд
не магчыма стрымаць
невядома за што іх трымаць
3
бег часу мовіла паэтка
ды не казала бег куды
галоўнае адкуль
вось у чым бяда
бег часу




