Зімой у Мінусінску
Вярніся ў месца снягоў бэзавых,
У прастору, што бруіцца сонна,
Нядобрай памяці Сперанскага
І непрыкметных лож масонскіх.
Струмень па чорных рэках венамі,
Гарэлкаю каб з угаворамі
Расціць імперскую напышлівасць,
Хрысціць кіргізаў змрочных орды.
Прыкрый жа зоркі аканіцамі,
Чаромхаў льды цадзi магільныя,
Чашы пяром, як смоквы з лопуха
Ў садах, што высаджаны ссыльнымi.
Псеўдакласiчнае ружовае,
З сівым, як шэрань, з вохрай жоўтай,
Замёрзлае, эвакуяванае —
Сагрэй, ўсмакчы сасмяглым ротам.
Як бадуном — пагарду хмельную,
Ратуй бадзягу футрам поначы,
Раманскі стыль сумётаў згаджаных
Смалой і соллю ты запомні!
Дзе хвоі на глухіх ускраінах
Да ветру мкнуцца з асалодай,
Бы старавер-падлетак цягнецца
Да радыё, як да свабоды,
Там, завіруха з шумам згортвае
Засмечаны ды цёмны горад,
Змiнае план прайграных дзеянняў
Ў камяк снягоў — пачатак года.
Iльды у хрэсны ход адправяцца
Харугвы сакавiк расшые ўдала
Паміж Сібір’ю і Вялікаднем —
Ні трэцяй сілы, ні прагалу.
У прастору, што бруіцца сонна,
Нядобрай памяці Сперанскага
І непрыкметных лож масонскіх.
Струмень па чорных рэках венамі,
Гарэлкаю каб з угаворамі
Расціць імперскую напышлівасць,
Хрысціць кіргізаў змрочных орды.
Прыкрый жа зоркі аканіцамі,
Чаромхаў льды цадзi магільныя,
Чашы пяром, як смоквы з лопуха
Ў садах, што высаджаны ссыльнымi.
Псеўдакласiчнае ружовае,
З сівым, як шэрань, з вохрай жоўтай,
Замёрзлае, эвакуяванае —
Сагрэй, ўсмакчы сасмяглым ротам.
Як бадуном — пагарду хмельную,
Ратуй бадзягу футрам поначы,
Раманскі стыль сумётаў згаджаных
Смалой і соллю ты запомні!
Дзе хвоі на глухіх ускраінах
Да ветру мкнуцца з асалодай,
Бы старавер-падлетак цягнецца
Да радыё, як да свабоды,
Там, завіруха з шумам згортвае
Засмечаны ды цёмны горад,
Змiнае план прайграных дзеянняў
Ў камяк снягоў — пачатак года.
Iльды у хрэсны ход адправяцца
Харугвы сакавiк расшые ўдала
Паміж Сібір’ю і Вялікаднем —
Ні трэцяй сілы, ні прагалу.




