Можа быць, на гары Арарат ёсць біблейскія караблі...
Можа быць, на гары Арарат ёсць біблейскія караблі,
Можа быць, што магіла Авеля ўдалечыні.
Адвядзі погляд мой ад скляпенняў зямлі,
Ад шматкоў целаў тых, што ў вечнасць пайшлі.
Ад гурбы паліцэйскіх погляд мой адвядзі,
Слых ад дзікіх сірэн, ад пакутніцкіх тэм,
Мне гавораць: ты ў злосці Патоп не вядзі:
Паратуеш людзей — ты святы Віфлеем.
Мне куды паглядзець, супакоіць пагляд,
Мне пабегчы куды, каб дзіця ратаваць.
Пройдзе час, я пазнаю жыццёвы расклад,
Злосць кіпіць — ты не можаш з сабой саўладаць.
Па апошніх падліках з уласных палёў
Чалавецтва прыдумана толькі табой,
Зноў адродзіцца ў гушчы загадкавых сноў,
Колькі б раз ні кідалі яго на забой...
Я не чую спеў птушак, сімфоній стракоз,
Не выходзяць яны на бязгрэшны пакос,
І званочачкі ў жыце зусім не цвітуць.
Хто ствараў іх, скажы, дзе званочкі растуць?
Абнасіліся землі, панішчаны дух,
Малады ды стары — і лічу я да двух.
Ёсць закутак, які не спустошаны ў прах,
Ды куды пабягу — двое іх на руках.
І памчыцца ўсё ў бездань: прыходзь і судзі,
Погляд мой застарэлы ты ўбок адвядзі.
Навучы, як глядзець мне на гэтых дваіх.
Абяцай: птушка юркне з далоняў тваіх.