Дзяўчынка з кітайскімі запальнічкамі
Мала хто ведае, што вядомы маскоўскі скульптар Цураб Цэрэтэлі захапляецца збіраннем нэцкэ. Сваё хобі, якое нічога заганнага не мае, ён чамусьці не афішуе.
У той марозны, снежны вечар, што, па непаразуменні маскоўскага надвор’я, выпаў удала — на трыццаць першае снежня, Валерый Крылоў стаяў каля антыкварнага салона паблізу ад Пушкінскай плошчы і ўважліва разглядваў толькі што набытае нэцкэ.
Нэцкэ — яно і ў Расіі нэцкэ. Статуэтка сантыметраў пяць, бірулька з дрэва альбо слановай косці, да якой японцы, не прыдумаўшы кішэняў, прывязвалі ключы, люлькі, ножычкі для харакіры і іншую карысную драбязу. Потым вешалі гэты звязак на пояс і, задаволеныя, ішлі на вуліцу, каб прадэманстраваць сустрэчным свае багацці. Карацей, рэч у наш час цалкам бескарысная і таму да агіды дарагая.
Але, калі ты гаспадар завода па выплаўцы каляровых металаў і табе да зарэзу патрэбны рынак збыту ў Маскве, няма нічога лепшага за знаёмства са скульптарам-манументалістам. Адной толькі бронзы вялікі скульптар спажываў больш за ўсе ацалелыя маскоўскія заводы разам узятыя! А лепшы спосаб дамагчыся ўвагі патэнцыйнага кліента — пацешыць яго маленькую слабасць... У дадзеным выпадку — падарыць нэцкэ.
Трэба сказаць, што ў тонкай сферы мастацтва і ў яшчэ больш далікатнай матэрыі збіральніцтва грошы не ўсёмагутныя. Перад некаторым калекцыянерам начных вазонаў хоць поўнымі чамаданамі даляраў трасі, усё адно не злезе з улюбёнага экзэмпляра — складнога паходнага гаршка Фрыдрыха Вялікага.
Так і з нэцкэ. Недастаткова мець грошы, трэба яшчэ злавіць лёс за хвост, апярэдзіць іншых калекцыянераў, людзей нябедных і гатовых на ўсё дзеля задавальнення сваёй жарсці.
Валерыю, бясспрэчна, пашанцавала. Не будзем абмяркоўваць, як і чаму тое здарылася, бо шанцаванне — рэч невыпадковая. Як бы там ні было, але цяпер ён стаяў каля свайго старэнькага пежо і разглядваў японскую бірульку з той сумессю задавальнення і гідлівасці, што звычайна назіраецца ў чалавека, які ўдала выціснуў прышч.
Нэцкэ ўяўляла сабой маленькую пухлашчокую дзяўчынку, якая была загорнута ў рыззё і трымала перад сабой паднос, на якім ледзь-ледзь пазнаваліся абрысы невялікіх прадаўгаватых прадметаў. У каталогу нэцкэ мела назву «Дзяўчынка з сусі».
— Сусі-пусі,— прамармытаў Валерый. — Хоць напісалі правільна...
Час быў ехаць дадому — пераапрануцца, выпіць трошкі каньяку, выклікаць шафёра і выправіцца ў добрую і няшмат каму вядомую ўстанову, дзе можна будзе прэзентаваць знакамітаму скульптару твор японскіх канкурэнтаў. Жонку з дачкой Валерый яшчэ тыдзень таму адправіў на калядныя вакацыі ў Парыж. Так што навагодні вечар мог стацца шумным і п’яным, а мог, наадварот, мець завяршэнне рамантычнае і ўзрушлівае. Не толькі бізнесмены адпраўляюць свае сем’і адпачыць за граніцу, часам яны і самі з’яджаюць.
Працягваючы разглядваць малалетнюю японскую гандлярку рысавымі рулецікамі (страва, на погляд Валерыя, адначасова прэсная і цяжкая), Крылоў дастаў цыгарэту. Курыць за рулём ён не любіў.
— Дзядзечка, купіце запальнічку, — данёсся да яго нясмелы голас.
Валерый павярнуўся. Перад ім на тратуары стаяла маленькая, гадоў дзесяці, дзяўчынка. У нейлонавай куртцы, задужа вялікай для яе і занадта бруднай для кожнага. У шырачэзным дарослым шалі, наматаным паверх курткі. У вязанай шарсцяной шапачцы.
У азяблых, ужо сіняватых, далоньках дзяўчынка трымала вечка ад абутковай скрынкі. На кардонцы, прыцярушаныя снегам, ляжалі рознакаляровыя кітайскія запальнічкі.
— Сваю маю, — незадаволена буркнуў Валерый.
У метро ён апошні раз ездзіў гады тры назад, на вуліцах з жабрачкамі і галечай таксама сустракаўся рэдка. Можа быць, таму яны выклікалі ў Валерыя нават не раздражненне, а лёгкую збянтэжанасць і выразнае жаданне прыняць гарачы душ.
Дзяўчынка ўпарта стаяла побач.
Валерый палез у кішэню, спадзяваючыся, што, убачыўшы ў яго руках запальнічку, малалетняя жабрачка адступіцца і пойдзе сваёй дарогай. Але запальнічка ўпарта не жадала знаходзіцца.
Дзяўчынка засапла і правяла далонькай пад носам.
— Пачым тваі запальніцы? — буркнуў Валерый.
Міласціну ён не падаваў прынцыпова, чужых дзяцей не любіў, але ў дадзеным выпадку вырашыў уступіць з дзяўчынкай у таварна-грашовыя адносіны. Курыць хацелася ўсё мацней — гэтак заўсёды бывае, калі цыгарэту ўжо дастаў, а запальнічку знайсці не можаш.
— Дзесяць... — прашаптала дзяўчынка.
— Дзесяць... — з сумненнем прамовіў Крылоў і зноў пачаў шнарыць у кішэні ў пошуках дробных грошай. — Чаму гэта ты па марозе ходзіш напаўголая? Схопіш прастуду і памрэш!
Павучанне атрымалася нейкае фальшывае, ён нават сам гэта адчуў. Было зразумела, што не дзеля забаўкі беднае дзіця гандлюе запальнічкамі.
— Прыгожая лялечка, — раптам сказала дзяўчынка, гледзячы на нэцкэ ў руках Крылова.
— Так, так, прыгожая... — пагадзіўся Валерый і нечакана заўважыў, што нэцкэ і дзяўчынка-жабрачка карыкатурна падобныя. Пры жаданні «Дзяўчынку з сусі» можна было назваць «Дзяўчынкай з кітайскімі запальнічкамі», хоць і не было ў тую пару ніякіх запальнічак. Але нават не гэта галоўнае! Іх твары былі амаль аднолькавыя!
Каб пазбавіцца наслання, Крылоў бесцырымонна ўхапіў дзяўчынку за плечы і павярнуў да святла, што падала з вітрыны. Прысеў перад ёй на кукішкі. Трымаючы нэцкэ на выцягнутай руцэ, яшчэ раз параўнаў твары.
Ну трэба ж! Нібы пазіравала!
— Ну і справы! — уразіўся Валерый. — Стагоддзі мінаюць, людзі не мяняюцца... Атрымоўваецца, японцы раней да людзей былі падобныя?
— У мяне ніколі не было лялек, — раптам горка сказала дзяўчынка.
Валерый крактануў, дастаў з кішэні сотню і паклаў пасярод запальнічак:
— Ідзі ў «Дзіцячы свет», дзетка, і купі сабе ляльку...
Зрэшты, колькі каштуе лялька? Валерый раптам са здзіўленнем зразумеў, што не ведае. Уласная дачка трошкі старэйшая за гэтую жабрачку, і ўвесь яе дзіцячы пакой завалены цацкамі... але хіба ён хоць раз купляў ёй цацкі? Альбо жонка, альбо нянька...
— На, купі сабе Барбі, — вырашыў Крылоў, кідаючы на кардонку пяцьсот рублёў. Калі і рабіць у навагоднюю ноч добрыя справы — дык навошта разменьвацца на дробязі?
— Я хачу гэтую, — цвёрда сказала дзяўчынка, не адводзячы позірку ад нэцкэ.
Валерый усміхнуўся і пакруціў галавой:
— Не, дзіцятка. Гэтая лялька каштуе... ну вельмі дорага. Купі сабе лялечку і ідзі да мамы.
— Даруйце маю настойлівасць, — раптам выпаліла дзяўчынка, апускаючы кардонку. Запальнічкі, якія паспелі прымерзнуць да яе нават не пападалі, — але надзвычайныя абставіны вымушаюць мяне эксплуатаваць вашы натуральныя калядныя памкненні да дабра і міласэрнасці.
Так і не запаленая цыгарка выпала ў Крылова з рота. Ён паспешна ўстаў і зрабіў крок да машыны.
— Магчыма, я няўдала выбрала дзень? — пацікавілася дзяўчынка ўслед. — Але ў вас заблытаны каляндар, вы двойчы святкуеце Каляды, таму я выбрала сярэднеаддалены ад абодвух святаў час.
— Шыза, — коратка сказаў Крылоў, хаваючыся ў машыне. Запусціў рухавік, потым ужо паспешліва схаваў нэцкэ ў кішэню. Скасіўся на дзяўчынку — тая глядзела на яго, бязгучна варушачы вуснамі. — Шыза альбо «белачка»... Пытанне толькі — у каго?
Дзяўчынка знікла. Была — і не стала яе.
— У мяне, — вырашыў Крылоў, і яго ўсяго перасмыкнула. Ну што за напасць? Ніколі ў родзе псіхаў не было... Ён павольна зрушыў машыну.
— Вы абсалютна здаровы, — данеслася ззаду. — Хаця...
Крылоў у паніцы ударыў па тармазах. Павярнуўся.
Дзяўчынка была на заднім сядзенні. Яна ўсё гэтак жа сціскала ў руках кардонку і глядзела на Крылова нявіннымі дзіцячымі вачамі.
— Лёгкая форма гемарою, намячаецца прастатыт, дыскінезія жоўцевага пузыра. У астатнім вы здаровы, — паўтарыла дзяўчынка. — Дык вось, я прашу прабачэння за няўдалы выбар часу. Але мне здаецца, што ў навагоднюю ноч, якая тым больш з’яўляецца сярэднеарыфметычнай куццёй, вы максімальна схільны да добрых спраў.
— Ты хто такая?! — ускрыкнуў Крылоў. — Як трапіла ў машыну?!
— Я маленькая дзяўчынка. Я перамясціла сябе адносна прасторы. Вы мяне выслухаеце?
— Чаму ты так кажаш? Дзяўчынкі так не размаўляюць!
Дзяўчынка ўздыхнула:
— Мая гаворка цяжкая для разумення? Збярыцеся з сіламі, прашу вас! Усё вельмі проста, я — з будучыні.
Валерый кіўнуў:
— Ага. А я з Марса.
— Непадобна, — адрэзала дзяўчынка. — Такім чынам, я з будучыні, падарожнічаю ў часе. Дакладную дату вам ведаць неабавязкова.
Крылова ахапіў лёгкі азарт:
— З будучыні, кажаш? Фантастыка, значыць? Як жа, веру! У нас тут паўнюсенька падарожнікаў у часе. Куды ні ступіш — на іх натрапіш.
— Вось і няпраўда, — пакрыўдзілася дзяўчынка. — Няма тут больш ніякіх падарожнікаў. І ваша іронія недарэчная!
— Калі ты з будучыні і так лёгка пра гэта распавядаеш, дык чаму ніхто не ведае пра вандроўнікаў у часе? Чаму больш ніхто іх не сустракаў?
— А ў ваш час ніхто і не падарожнічае, — адрэзала дзяўчынка. — Што тут цікавага? Дрэнная экалогія, няякасная ежа, людзі злыя, культура прымітыўная, войны неэстэтычныя... Усе ездзяць у Старажытную Грэцыю, у Сярэднявечча, у Старажытны Кітай і Японію... Вось там прыгожа!
Крылоў не знайшоў, што адказаць.
— Дык вось, — працягвала дзяўчынка. — Я звычайная падарожніца ў часе. Мне дзесяць гадоў. Гэта не павінна вас бянтэжыць, разумова я развіта як дарослы чалавек.
— Не веру, — цвёрда сказаў Крылоў.
Дзяўчынка зноў растала ў паветры. Узнікла на суседнім сядзенні.
— Гіпноз. — выказаў здагадку Крылоў.
Машына здрыганулася і павольна ўзнялася ў паветра. Заснежаныя вуліцы засталіся ўнізе, засвістаў вецер, Масква разгарнулася пад імі агромністай зіхатлівай картай.
— І гэта гіпноз? — пацікавілася дзяўчынка. — Тады выйдзіце вонкі.
Крылоў пакруціў галавой.
— Вось так лепей, — узрадавалася дзяўчынка. Яе бледны твар трошкі паружавеў. — Цяпер вы мне верыце? Ці яшчэ што-небудзь зрабіць?
— Веру... — прашаптаў Крылоў. — Дзяўчынка, а дзяўчынка... як там, у будучыні?
— Крута! — коратка адказала дзяўчынка. — Дык вось, Валерый Паўлавіч. Просьба ў мяне да вас. Мо зробіце маленькай дзяўчынцы, згубленай у цемры стагоддзяў, калядны падарунак?
— Нэцкэ? — удакладніў Крылоў.
— Але, — усміхнулася дзяўчынка.
Некалькі секунд Крылоў маўчаў. А потым зароў:
— Што ты вярзеш?! Падарунак, кажаш?! Нэцкэ?! Ты хоць ведаеш, чаго мне каштавала яго здабыць?! Ды хрэн з імі, з грашыма... Ты думаеш, што ўся Масква завалена ўнікальнымі нэцкэ? А мне сёння трэба яго падарыць аднаму скульптару! Тады, магчыма, ён пачне купляць бронзу майго завода! І ў мяне наладзіцца бізнес! Інакш — усё... з торбай па свеце пайду.
— Мне вельмі патрэбна гэтае нэцкэ! — тонка выкрыкнула дзяўчынка. — Аддайце яго мне!
— Дай іншае ўзамен, — прапанаваў Крылоў. — Табе ж, пэўна, няцяжка крутнуцца ў Японію на дзвесце гадоў назад, праўда? Купіш нэцкэ, даставіш у Маскву, аддасі мне... Ты што?
Дзяўчынка ціха румзала, выціраючы слёзы бруднай далонькай. Машына пачала небяспечна разгойдвацца.
— Гэй, малеча, трымай раўнавагу! — у паніцы выгукнуў Крылоў. — На вось, вытрыся... — ён працягнуў дзяўчынцы чыстую насоўку. — Зрэшты, навошта табе маё нэцкэ? Ты ж вунь якія цуды творыш!
— І зусім... яно не ваша... — праз слёзы прамармытала дзяўчынка. — Яго мой тата з косці выразаў...
Як гаворыць народная мудрасць, жанчына не мае рацыі да таго часу, пакуль не заплача. Да маленькіх дзяўчатак гэтае правіла таксама адносіцца. Крылоў адчуў сябе не ў сваёй талерцы.
— Не мая... Я за яе грошы плаціў... — агрызнуўся ён. — Слухай, ты сапраўдныя цуды чыніш. Дык навошта да мяне прычапілася? Магла б украсці ці адабраць сваё нэцкэ, і справе канец...
— Не магу! — пакрыўджана выкрыкнула дзяўчынка. — У тым і справа!
З блытанага тлумачэння Валерый зразумеў, што ўсім падарожнікам у часе робяць спецыяльную ін’екцыю, якая рэзка змяняе характар. Пасля гэтага ўколу ніхто з падарожнікаў не здольны забіць, абрабаваць ці якім іншым чынам пакрыўдзіць сваіх адсталых продкаў. Хіба толькі з мэтай самаабароны.
— Калі б вы мяне біць пачалі ці зрабілі спробу... — з надзеяй прамармытала дзяўчынка.
— Яшчэ чаго! — абурыўся Крылоў. — Ты за каго мяне трымаеш? Не збіраюся я цябе біць, а тым больш рабіць замах!
— Шкада, — уздыхнула дзяўчынка. — А то я ўзяла б нэцкэ з вашага непрытомнага цела...
Як ні дзіўна, але гэткая шчырасць супакоіла Валерыя.
— Навошта табе менавіта гэтае нэцкэ, дзяўчынка? — спытаў ён. Дастаў цыгарку, падняў з падлогі адну з кітайскіх запальнічак, закурыў. — І чаго толькі ты да мяне прычапілася?
Дзяўчынка пачала расказваць.
Аказалася, што ў мінулае яна адправілася разам з бацькам — у Англію XVIII стагоддзя, на калядныя вакацыі. Але ў Англіі тата засумаваў і адправіўся ў Японію XVIII стагоддзя. Прайшлі ўсе прызначаныя тэрміны, але з Японіі ён так і не вярнуўся. Дзяўчынка зразумела, што з яе татам нешта здарылася. Напэўна, зламалася машына часу, іншы раз такое бывае.
— А ратавальнікаў у вас няма? — здзівіўся Крылоў.
— Не. У часе кожны падарожнічае на свой страх і рызыку. — прызналася дзяўчынка. — Ратаваць згубленых — гэта значыць ствараць парадоксы часу!
Калі тата згубіўся, дзяўчынка магла вярнуцца дадому адна. Але ёй вельмі хацелася выратаваць бацьку. І яна пачала разважаць: чым тата пачне зарабляць сабе на жыццё? Рабаваць і забіваць — нельга, навучаць мясцовых навукам — таксама. І тады яна скеміла: тата захапляўся разьбой па косці. Значыць, пачне выштукоўваць нэцкэ. А каб яго лягчэй было знайсці, у кожным нэцкэ стане дапускаць анахранізм — якую-небудзь дэталь, якая не адпавядае часу. Кемлівая дзяўчынка пачала вышукваць гэткія нэцкэ — і знайшла адно. Менавіта тое, што купіў Крылоў.
— Зразумеў! — ускрыкнуў Валерый. — Дык гэта не «Дзяўчынка з сусі»? Гэта «Дзяўчынка з кітайскімі запальнічкамі»?
— Не, гэта не запальнічкі, — запратэставала дзяўчынка. — Гэта... у вас і слова такога няма. Гэта такія маленькія штучкі, якія служаць для стварэння... Гэтага слова таксама яшчэ няма. Для стварэння іншых вялікіх штук.
Крылоў дастаў нэцкэ. З сумневам агледзеў яго, спытаў:
— Ну і што? Дапусцім — гэта зрабіў твой тата. Падаў сігнал аб дапамозе, так? Ну і адпраўляйся ратаваць татачку. Што табе яшчэ трэба?
— Нэцкэ! Яго трэба засунуць у спецыяльную скрыначку ў машыне часу! — зарумзала дзяўчынка. — І тады машына часу адправіцца ў той перыяд і месца, дзе нэцкэ выразалі! І я выратую тату.
— А нэцкэ? — удакладніў Крылоў, ужо здагадваючыся, якім будзе адказ.
— Распадзецца на атамы.
— Іншых прыдатных для гэтай справы нэцкэ няма? — спытаў Крылоў.
— Ды зразумейце ж нарэшце! Іх і не можа быць! Калі яны будуць, значыць, я тату не выратавала! Значыць, ён так і пражыў ў старажытнай Японіі ўсё жыццё!
— Вось дык справы... — уздыхнуў Крылоў.
Дзяўчынка таксама ўздыхнула. І сурова сказала:
— Альбо вы мне нэцкэ падарыце — і я ўратую тату. Альбо вы паскнарнічаеце — і тата загінуў.
— Дзяўчынка, я ж на мяжы разарэння, — прызнаўся Крылоў. — Не, мне вельмі шкада твайго тату... і ты адважная...
Падарожніца ў часе зноў захныкала.
— Хоць грошы вярні! — узмаліўся Крылоў. — Або іншае нэцкэ мне дай!
— Няма ў мяне грошай, — усхліпнула дзяўчына. — І нічога я вам даць не магу. Нават не магу падказаць, на якія лічбы ў латарэі выйгрыш выпадзе.
— Забаронена? — зразумеў Крылоў.
— Ніколі не цікавілася старажытнымі латарэямі... — прызналася дзяўчынка.
Крылоў памаўчаў. Эх, які быў план! Рэдкае нэцкэ ў падарунак... сяброўская размова... выгадны кантракт... фінансавы поспех...
— Ідзі ратуй свайго тату, — сказаў ён і працягнуў дзяўчынцы старажытнаяпонскую бірульку. — Толькі спачатку апусці машыну на месца!
Дзяўчынка заззяла:
— Дзякуй! Дзякуй вам! Я ведала, што ў сярэднеарыфметычны вечар куцці ўсе людзі дабрэюць і здараюцца сапраўдныя цуды!
Яна няёмка цмокнула Крылова ў шчаку — і знікла.
Машына зноў стаяла каля антыкварнага салона. На падлозе валяліся аднаразовыя запальнічкі.
— Сапраўдныя цуды, — горка прамовіў Крылоў. — Каму як.
Яго планы пайшлі прахам. І ўсё праз нейкую нахабную дзяўчынку і яе недарэчнага бацьку... Знайшліся турысты! Самі не мясцовыя, машына часу зламалася...
Ён завёў аўто і, ужо не ведаючы навошта, усё ж такі паехаў да начгога клуба.
Што ж цяпер — спрабаваць наладзіць адносіны са знакамітым скульптарам без усялякіх экзатычных навагодніх падарункаў? Бессэнсоўна. Але выйсця няма, давядзецца паспрабаваць...
Крылоў ужо прыпаркаваў машыну на стаянцы, калі з задняга сядзення пачулася далікатнае пакашліванне.
— Зноў?! — ускрыкнуў Валерый у паніцы і павярнуўся.
У салоне цяпер з’явіліся двое — тая сама дзяўчынка, апранутая цяпер у цёмна-жоўтую сукенку і пунсовую шаўковую накідку, і хударлявы мужчына ў вузкіх чорных штанах і чорна-белай камізэльцы з шырокімі плячамі.
— Прыгожае ў мяне кадзамі?! — усклікнула дзяўчынка.
— Дзякуй вам, Валерый-сан, — строга зірнуўшы на дзяўчынку, сказаў мужчына. — Вы выратавалі мяне цаной вялікіх жыццёвых невыгод... Дома арыгата гадзаімас!
— Ды годзе... чаго ўжо там... — сумеўся Крылоў. — Свята як-ніяк...
— Мы павінны адпраўляцца назад, у будучыню, — сказаў мужчына. — Але я не мог не падзякаваць вам. Прыміце гэты сціплы падарунак, Валерый-сан! Я рэзаў гэтае нэцкэ для вельмі важнага чыноўніка, але вам падару з нашмат большай радасцю!
Крылоў ледзь паспеў узяць з яго рук маленькую скульптуру — дзяўчынка і мужчына схілілі галовы і зніклі. Гэтым разам, здаецца, назаўсёды.
— Трэба ж... — прашаптаў Крылоў, разглядваючы нэцкэ. — Трэба ж... выратаваны... Што-што?
Нэцкэ, хутчэй за ўсё, уяўляла сабой самога скульптура — высокага і хударлявага мужчыну ў японскай вопратцы. Але ў руках той трымаў піўную бутэльку!
— Анахранізм... — прашаптаў Крылоў. — «Мужчына з півам»... Ды як жа я яе падару?
Ён безнадзейна засмяяўся. Цуды... свята... Калі ўжо робіш добрыя справы — дык не разлічвай на падзяку!
Хаця...
Крылоў яшчэ раз уважліва агледзеў нэцкэ.
Назвалі ж тую дзяўчынку з незразумела чым у руках «Дзяўчынкай з сусі»!
Галоўнае — своечасова даць правільную назву. А там ужо чалавек убачыць тое, што яму абяцалі! З працамі маскоўскага скульптара-манументаліста гэта таксама здараецца вельмі часта!
— «Мужчына з песцікам»... — прамовіў Крылоў. — Не. Лепш — «Алхімік з песцікам»! Праца невядомага майстра...
З нэцкэ ў руках ён выбраўся з машыны.
Усё павінна адбыцца.
У гэты вечар усе людзі дабрэюць!