Чорны вільготны порах, бенгальскі агонь падмоклы...
* * *
Чорны вільготны порах, бенгальскі агонь падмоклы,
запалка гарэлая, снітка, кавыль, салома.
Угледзься ў прастору — яна праз шкляныя вокны,
цемрай прыцэлілася нерухома.
Крык разрывае грудзі: «Табе, усёмагутны Бог,
нясу маё сэрца — бяры у свае далоні —
у знямеласці рук і здранцвеласці ног,
нібы знішчаны шар гумовы, кладу я ў тваё улонне,
як анучку ці як пажаваны шматок.