Панурыя людзі
О, гора нам, гора!
Панурыя людзі наведалі свята,
панурыя людзі!
Бубнілі, гугнявілі штосьці такое:
што свята — не свята!
Панурыя людзі, скамечаны твары,
ў паглядах — пахмелле.
Азлоблена шчэрацца,
быццам пачвары:
«Так нудна на вашым вяселлі!
Аскоміна нас і маркота з’ядае,
нясцерпна тут з вамі, калюча!»
Панурыя людзі з дакорам казалі:
быць з намі — сябе толькі мучыць.
Двары патапталі, гадліва зірнуўшы,
плявалі, шапталіі,
зняважліва цокалі, тыкалі ў душы:
«Куды мы папалі...»
Жавалі, драмалі... Пацелі, пыхцелі,
бурчалі: не так тут, не гэтак.
Не так мы ігралі, не тое ім пелі,
не тое далі напаследак!
Святло ім — не тое, не чуюць аб цудзе.
Кусаюць балюча, аж млосна,
і джаляць заўзята панурыя людзі.
Ды досыць,
ды досыць,
ды досыць!
Не тое ў фіале, не гэта на блюдзе,
ні птушка, ні кветка не тая.
Сварліва ўцякаюць панурыя людзі...
А свята трывае, трывае!
Панурыя людзі наведалі свята,
панурыя людзі!
Бубнілі, гугнявілі штосьці такое:
што свята — не свята!
Панурыя людзі, скамечаны твары,
ў паглядах — пахмелле.
Азлоблена шчэрацца,
быццам пачвары:
«Так нудна на вашым вяселлі!
Аскоміна нас і маркота з’ядае,
нясцерпна тут з вамі, калюча!»
Панурыя людзі з дакорам казалі:
быць з намі — сябе толькі мучыць.
Двары патапталі, гадліва зірнуўшы,
плявалі, шапталіі,
зняважліва цокалі, тыкалі ў душы:
«Куды мы папалі...»
Жавалі, драмалі... Пацелі, пыхцелі,
бурчалі: не так тут, не гэтак.
Не так мы ігралі, не тое ім пелі,
не тое далі напаследак!
Святло ім — не тое, не чуюць аб цудзе.
Кусаюць балюча, аж млосна,
і джаляць заўзята панурыя людзі.
Ды досыць,
ды досыць,
ды досыць!
Не тое ў фіале, не гэта на блюдзе,
ні птушка, ні кветка не тая.
Сварліва ўцякаюць панурыя людзі...
А свята трывае, трывае!




