Успамінаючы карціну Гюстава Курбэ «Х аціна ў гарах»
* * *
...Цяпер не адключыць ні аблачын,
Ні дом Курбэ — у галаве музей
І цішыня... Самотнасці палын
У ліхтароў святле расце спарней.
У гэткай жа каморцы, што ў Курбэ,
Хацелася б на старасці пажыць,
Не думаць анікроплі пра сябе
І штось цудоўнае са слоў стварыць,
Глядзець, як Існы зацямняе свет.
«Ноч у гарах? Ноч у гарах стаіць...» —
Шаптаць сабе, і бачыць у траве
Жывое палатно, і палюбіць
Яго дэталі, смакаваць віно
Ды запіваць халоднаю вадой.
«Ноч у гарах? Ноч у гарах даўно...» —
Шаптаць сабе, злівацца з цемнатой
І слухаць чайнік — чайнік прапяе
Сваім свісцячым тонкім языком
Любую ноту, што нам дзень дае,
Кіруючы паэзіі радком.
І ў вершы час сучасны пазнаваць,
Як у карціне некалі дзівак,
І ў далечы ад свету засынаць,
Як некалі тут засынаў мастак.
...Цяпер не адключыць ні аблачын,
Ні дом Курбэ — у галаве музей
І цішыня... Самотнасці палын
У ліхтароў святле расце спарней.
У гэткай жа каморцы, што ў Курбэ,
Хацелася б на старасці пажыць,
Не думаць анікроплі пра сябе
І штось цудоўнае са слоў стварыць,
Глядзець, як Існы зацямняе свет.
«Ноч у гарах? Ноч у гарах стаіць...» —
Шаптаць сабе, і бачыць у траве
Жывое палатно, і палюбіць
Яго дэталі, смакаваць віно
Ды запіваць халоднаю вадой.
«Ноч у гарах? Ноч у гарах даўно...» —
Шаптаць сабе, злівацца з цемнатой
І слухаць чайнік — чайнік прапяе
Сваім свісцячым тонкім языком
Любую ноту, што нам дзень дае,
Кіруючы паэзіі радком.
І ў вершы час сучасны пазнаваць,
Як у карціне некалі дзівак,
І ў далечы ад свету засынаць,
Як некалі тут засынаў мастак.




