Матылёк
Я быў старанным, каб не сцерці
шчаслівы міг і подых першы,
я выхапіў цябе у смерці
і захаваў у новым вершы.
Ты ў ім жывеш, не паміраеш.
Табе не будзе і не трэба
ні асляпляльных лікаў раю,
ні пекла, скінутага з неба.
Твой сумны дзень зрабіў я вечным,
не даў у цемры ўраз забыцца.
І пад сачком бесчалавечным
ты будзеш, як жывая, біцца.
шчаслівы міг і подых першы,
я выхапіў цябе у смерці
і захаваў у новым вершы.
Ты ў ім жывеш, не паміраеш.
Табе не будзе і не трэба
ні асляпляльных лікаў раю,
ні пекла, скінутага з неба.
Твой сумны дзень зрабіў я вечным,
не даў у цемры ўраз забыцца.
І пад сачком бесчалавечным
ты будзеш, як жывая, біцца.





