Сярэдні свет
Я развёў касцёр і агонь накарміў,
У яго ўліў тысячу кропляў крыві,
Залатой, павольнай сваёй крыві,
І настоенай моцна — гаручай, відушчай.
Узляцеў агонь, закрычаў, забіўся,
Зароў вогненнымі языкамі,
Стрэлы-іскры прабілі цемру
І ўзвіліся да самых зорак.
Дымавы слуп упёрся ў неба,
І, нібыта змей лускакрылы,
Прасачыўся ў вуха верхняга свету.
Затрашчалі, заракаталі,
Закружыліся, запульсавалі,
Завіліся зялёнай стужкай
Электрычныя бліскавіцы.
Цудадзейства! Паўночнае ззянне.
Я развесіў вакол амулеты
На ствалах яловых-кедравых,
На ствалах нязграбных і стройных,
На суках дрымучых, лядашчых,
На бяссонным кустоўі снежным.
Зазвінела вуголле ў абведзеным коле,
Захадзіла пад ім, пацяплела карэнне,
Завазіўся сумёт, як мядзведзь у берлагу,
Кроў зямлі адышла і адкрылася,
Соль зямлі разам з талым снегам
У вуха ніжняга свету прайшла, прасачылася.
Закачаліся чуйныя амулеты
З маржовых касцей, кіпцюроў птушыных,
Праступілі на іх заклінанні
І зайгралі зялёным святлом
Паўночнага свячэння.
І тады я падскочыў і ўдарыў у бубен,
Закруціўся ў танцы згаральным ваўком:
Тысяча духаў святых сцякайцеся,
Тысяча духаў святых збягайцеся,
Тысяча духаў святых злятайцеся,
Дапамажыце старому Ая!
Я захоўваў зямлю гэту тысячу год,
І зямлю, і ўсіх тых, хто яе насяляе,
Тых, хто бегае, дыхае, думае, дбае.
Плавае, лётае, любіць, спявае, —
Што расце з яе, сонцам сагрэтай,
Тысячу год я трымаў усё гэта.
Утаймоўваў я рэчышчы, поўніў іх рыбай,
І лясы ўціхамірваў, набіваў іх дзічынай.
А паветра ўзмацняў дзіўным спевам птушыным,
Нетры я паглыбляў, множыў, множыў багацці.
Моцна ворага біў, што рубеж пераходзіў...
Сёння ж сіла мая ўжо амаль на зыходзе.
Сёння час змяніўся, перакасіўся,
Як скрывілася цела зямелькі любай!
Свет сярэдні накрыўся страшэннаю злосцю,
Не дае ўздыхнуць, і хрыпіць мой бубен.
Бо забылі ўсё, і адзін другога
Ядуць ежма і болю не адчуваюць.
Гэты боль згрыз мяне, спапяліў.
У вачах хрусціць, і замерзлі слёзы.
Пад сырой зямлёй вечнай мерзлаты
Падымаецца, закіпае гора,
Ходзяць хадуном, нібы стогнуць, горы,
Пенай хворых іх прыкрывае мора.
Выручайце, сябры мае баявыя!
Я стаміўся, пайсці не магу без сілы.
На каго пакінеш? Усё жывое
Тут стаілася, і Палярная зорка — зверам.
А я ўжо празрысты амаль што.
Паспяшайцеся, брацця і сёстры!
Паплылі сумёты, трапеча вецце,
Абсыпаюцца попелам амулеты,
Стужкі сцерліся, сціснуліся — не прыкмеціць —
У зялёную кропку. Адна яна
Каб заўжды цяпер панавала ў свеце,
У пашчу кастра пацягнуліся зоркі.
Расступіўся люты агонь, заціхаючы,
Пазбіраліся цені наўкола шамана,
І пяе, і віхурыцца цьмяна паветра:
Пачынаецца свету пераўтварэнне.
Пераліцоўка Свету.
У яго ўліў тысячу кропляў крыві,
Залатой, павольнай сваёй крыві,
І настоенай моцна — гаручай, відушчай.
Узляцеў агонь, закрычаў, забіўся,
Зароў вогненнымі языкамі,
Стрэлы-іскры прабілі цемру
І ўзвіліся да самых зорак.
Дымавы слуп упёрся ў неба,
І, нібыта змей лускакрылы,
Прасачыўся ў вуха верхняга свету.
Затрашчалі, заракаталі,
Закружыліся, запульсавалі,
Завіліся зялёнай стужкай
Электрычныя бліскавіцы.
Цудадзейства! Паўночнае ззянне.
Я развесіў вакол амулеты
На ствалах яловых-кедравых,
На ствалах нязграбных і стройных,
На суках дрымучых, лядашчых,
На бяссонным кустоўі снежным.
Зазвінела вуголле ў абведзеным коле,
Захадзіла пад ім, пацяплела карэнне,
Завазіўся сумёт, як мядзведзь у берлагу,
Кроў зямлі адышла і адкрылася,
Соль зямлі разам з талым снегам
У вуха ніжняга свету прайшла, прасачылася.
Закачаліся чуйныя амулеты
З маржовых касцей, кіпцюроў птушыных,
Праступілі на іх заклінанні
І зайгралі зялёным святлом
Паўночнага свячэння.
І тады я падскочыў і ўдарыў у бубен,
Закруціўся ў танцы згаральным ваўком:
Тысяча духаў святых сцякайцеся,
Тысяча духаў святых збягайцеся,
Тысяча духаў святых злятайцеся,
Дапамажыце старому Ая!
Я захоўваў зямлю гэту тысячу год,
І зямлю, і ўсіх тых, хто яе насяляе,
Тых, хто бегае, дыхае, думае, дбае.
Плавае, лётае, любіць, спявае, —
Што расце з яе, сонцам сагрэтай,
Тысячу год я трымаў усё гэта.
Утаймоўваў я рэчышчы, поўніў іх рыбай,
І лясы ўціхамірваў, набіваў іх дзічынай.
А паветра ўзмацняў дзіўным спевам птушыным,
Нетры я паглыбляў, множыў, множыў багацці.
Моцна ворага біў, што рубеж пераходзіў...
Сёння ж сіла мая ўжо амаль на зыходзе.
Сёння час змяніўся, перакасіўся,
Як скрывілася цела зямелькі любай!
Свет сярэдні накрыўся страшэннаю злосцю,
Не дае ўздыхнуць, і хрыпіць мой бубен.
Бо забылі ўсё, і адзін другога
Ядуць ежма і болю не адчуваюць.
Гэты боль згрыз мяне, спапяліў.
У вачах хрусціць, і замерзлі слёзы.
Пад сырой зямлёй вечнай мерзлаты
Падымаецца, закіпае гора,
Ходзяць хадуном, нібы стогнуць, горы,
Пенай хворых іх прыкрывае мора.
Выручайце, сябры мае баявыя!
Я стаміўся, пайсці не магу без сілы.
На каго пакінеш? Усё жывое
Тут стаілася, і Палярная зорка — зверам.
А я ўжо празрысты амаль што.
Паспяшайцеся, брацця і сёстры!
Паплылі сумёты, трапеча вецце,
Абсыпаюцца попелам амулеты,
Стужкі сцерліся, сціснуліся — не прыкмеціць —
У зялёную кропку. Адна яна
Каб заўжды цяпер панавала ў свеце,
У пашчу кастра пацягнуліся зоркі.
Расступіўся люты агонь, заціхаючы,
Пазбіраліся цені наўкола шамана,
І пяе, і віхурыцца цьмяна паветра:
Пачынаецца свету пераўтварэнне.
Пераліцоўка Свету.



