На шчаслівым беразе

Рэчкі бераг шчаслівы — добра тут парыбачыць. Цені рыб мітуслівых, а саміх і не ўбачыць. Срэбрам бліснулі — згінулі, зніклі ў тоўшчы вады. Як манеткі, што кінулі, каб вярнуцца сюды.