The Dark Side of Love
Ўспамінаю каханне далёкай-далёкай пары,
аддаю сваю памяць апошнім гарачым спатканням,
і прыходзіць на розум, як мучыла сэрца знутры
горкая немагчымасць над нечай душой уладання,
уладання такога, каб думкі, пачуцці і цела
прарасталі ў мяне і маімі да стогнаў, да дрыжыкаў сталі,
каб дыханне тваё і твой зрок праз мяне прарасталі,
каб падзенне ў мяне стала ўзлётам, каханне да неба ляцела.
Мне пакута адна засталася, астатняга болей няма,
а яшчэ засталося найгоршае асэнсаванне:
увабраць ў сябе цалкам чужое жыццё задарма
было б роўным забойству па жудасці пакараннем.
Ты каханнем такім выклікаеш жахлівасць адну,
мо таму нам і дадзены боль, і адчай, і пакуты.
Да абдоймаў каханых мы страхам расстання прыкуты,
скаланаемся ў гэтых абдоймах, бы ў лапах кашмарнага сну