Элегія на смерць цішыні
Цішыню я забыўся — на мове якой,
Вы сказалі, яна мне казала?
Ці то рускую ружу сціскала рукой,
Ці лісты на нямецкай пісала?
Ці то ножык яўрэйскі між пальцаў мільгаў,
Як дзяжурны абшлаг генерала?
Вы сказалі: яе я ў люстэрку пазнаў?
Вы сказалі: яна памірала?
Выйшаў з дому, да нахільнай падаўся ракі
І пацек напрасткі прэч ад сцюжы...
Слабла ў цемры яна, цішыня, і з рукі
Ціха выпала руская ружа.
Я падаўся ў агонь з мітусні гарадской
У зялёным вагоне вакзала...
Цішыню я забыўся — на мове якой,
Вы сказалі, яна мне казала?
Вы сказалі, яна мне казала?
Ці то рускую ружу сціскала рукой,
Ці лісты на нямецкай пісала?
Ці то ножык яўрэйскі між пальцаў мільгаў,
Як дзяжурны абшлаг генерала?
Вы сказалі: яе я ў люстэрку пазнаў?
Вы сказалі: яна памірала?
Выйшаў з дому, да нахільнай падаўся ракі
І пацек напрасткі прэч ад сцюжы...
Слабла ў цемры яна, цішыня, і з рукі
Ціха выпала руская ружа.
Я падаўся ў агонь з мітусні гарадской
У зялёным вагоне вакзала...
Цішыню я забыўся — на мове якой,
Вы сказалі, яна мне казала?




