Вось і святы набліжаюцца, як абяцаў паэт...
* * *
Вось і святы набліжаюцца, як абяцаў паэт.
Пухне цеста, разынкі замочаны, з ежай штукарства.
У мутных вокнах зімовых святла замарожаны след
адпацеў і спявае, бы ў межах маскоўскага царства.
Не — чаго ні хапіся, — але геаграфіі — хоць
заваліся і хлёбай з канавы любой — да Находкі.
У постпастовай прасторы вясна ўваскрасае і плоць
з нарастаннем паху сівухі ды зеляніны салодкай.
Водар дымнай радзімы слязіцца, узносіцца ўверх
па нябеснай чыгунцы, гудзе і званамі сплывае:
мые вокны да поўнай чысцюткасці Чысты Чацвер,
у дзевяці часавых паясах чыстым золатам ззяе.
І дабро нам — Гасподня раса, ну а дурасць падобная смерці,
а нам свята чакаць, пераменаў, палучкі, адмоваў,
і цягнуцца, на дыбачках шыбы да бляску нацерці,
да сігнальнага бляску газетай старою ці новай.
Набліжаецца свята і коціцца з хуткасцю сонца
ад Чукоткі праз Яну і Лену — паспець да заходу
на Байкал, а з Іркуцка ў Курган і Самару, і так да бясконца,
І на Волгу — а там і Масква, там і Піцер, і Балтыкі воды.
Налівае і п’е, адстаяўшы ўсю службу, краіна,
накрывае сталы пад гармонік і посуду ззянне,
і шкляное паветра, адмытае ўчора ўжо з рання,
ясна ззяе, гарыць, як Вялікдзень, як цуд, невымоўны і дзіўны.