Жыццё не сніцца — нітачкі бяроз...
* * *
Жыццё не сніцца — нітачкі бяроз
На небе доўгім, нібы пакрывала.
Грахом у гэтую зямлю прарос
І будучым, што так каштуе мала.
Далонь знясіленная ўжо даўно,
І лёс паўзе па лініях прыродных.
Ад смерці — шалупінне, нам яно,
Спатрэбіцца у віры велікодным.
Каханне — але толькі да пары,
А потым ад яго няма карысці.
Ў ім даўкі пах бярозавай кары,
І сок па ім бяжыць — шукае выйсце.
Той, хто глядзіць на паравозны дым,
Камечыць хустачку, кляне расстанне.
Калі ў сусвета ходырам кадык,
Мы ведаем мы па лютасці гучання.
Хай зоркі, найдалейшыя заўжды,
Мільёны год святло нам пасылаюць.
Жыццё не сніцца — сняцца гарады,
Бярозы іх спакой засцерагаюць.
Далонь сціскае цемрадзі камяк,
Лёс просты, але зблытаныя крокі.
Зарок ад кайстры і турмы даць як?
Няцяжка. Але як стрымаць зарокі?
Жыццё не сніцца — нітачкі бяроз
На небе доўгім, нібы пакрывала.
Грахом у гэтую зямлю прарос
І будучым, што так каштуе мала.
Далонь знясіленная ўжо даўно,
І лёс паўзе па лініях прыродных.
Ад смерці — шалупінне, нам яно,
Спатрэбіцца у віры велікодным.
Каханне — але толькі да пары,
А потым ад яго няма карысці.
Ў ім даўкі пах бярозавай кары,
І сок па ім бяжыць — шукае выйсце.
Той, хто глядзіць на паравозны дым,
Камечыць хустачку, кляне расстанне.
Калі ў сусвета ходырам кадык,
Мы ведаем мы па лютасці гучання.
Хай зоркі, найдалейшыя заўжды,
Мільёны год святло нам пасылаюць.
Жыццё не сніцца — сняцца гарады,
Бярозы іх спакой засцерагаюць.
Далонь сціскае цемрадзі камяк,
Лёс просты, але зблытаныя крокі.
Зарок ад кайстры і турмы даць як?
Няцяжка. Але як стрымаць зарокі?



