Не чапляйся за вершы, пішы прозу...

* * *

Не чапляйся за вершы, пішы прозу.
Паэтаў шмат, празаікаў адзінкі.
У прозе апішы салаўя і мімозу —
Для прозы прыдатныя птушкі, карцінкі.

У паэтаў вайсковая дысцыпліна:
не хадзі туды, не сябруй з гэтым.
У празаікаў для маркоты і спліну
магчымасцяў больш — і для ўсяго свету.

У празаікаў — сумленныя размовы,
адзінота раніцай, свята ляноты.
У паэтаў — інтрыгі, сваркі, змовы,
і гіпертанія, і крыз потым.