Караоке

Абступае мяне цішыня,
прадрыемства ад смерці дачэрняе.
З думкаю адлятае яна
ў вечарова-нябеснае чэрава.
Ў небе водгук шукае здаўна.
Зноўку піша губерня здзічэлая.

Караоке і лонданскі паб
вечаровае неба нагадвае,
дзе паслужна ўвіхаецца краб —
кожны панскі капрыз ён угадвае.
Містэр Кокні крычыць, што азяб.
Ў люстрах дрэваў адбіткі калматыя...

Місіс Кокні трымае цану —
мікрафон паважае і подыум,
падстаўляе сябе, як струну,
папулярным, бы віскі, мелодыям,
хоча ўсіх галізною крануць,
на юродзівых чыніць пародыі.

І спявае, як моцы стае...
Не каханка яна, не метафара.
Спёкі, тлуму ды жарсці дае —
заблукала, у такт не патрапіла.
Можа, муза падводзіць яе,
помсцячы за памерлага аўтара?

Ты развей маё гора, развей,
супакой Апалона Ясеніна.
Так далёка не ходзіць сабвэй,
як ад поўначы ў поўнач, праверана...
Уявіць гэта можна жывей,
спірт глытаючы доўга, рассеяна.

То смуродны ад Захаду чад —
год адмены катушак касетамі,
то напевы знаёмых дзяўчат,
пэтэвушніц Заставы і Сетуні.
Так майлавы у горле гараць,
што гарлаюць сп’яна на ўвесь свет яны.

Гэта ўсё караоке, па мне...
Вочы карыя. Вечарам карыя,
Ранкам — шэрыя з чорным на дне.
Гэта сэрца маё пралетарыі
раствараюць у кіслым віне,
і залішнія тут каментарыі.

Залячы гэты боль на вякі.
Ў поўнач той жа атрутай ядранаю.
Гэта белай гарачкі гракі
прыляцелі за рускаю славаю.
Пхаюць ў левую ключ землякі,
а Мадэсту Саўрасаву ў правую.

Адступае ні з чым цішыня.
Паб заціх. Птушкі лётаюць веснія.
У чаканні наступнага дня
Неба лашчыць чароўнаю песняю.
Абяцае спакой нам яна
І бясконцае уваскрэсенне.