Я хацеў напісаць пра тату...
* * *
Каці Каповіч
Я хацеў напісаць пра тату,
але раптам збаяўся пісаць
і сяджу, як баран кудлаты,
і не ведаю, што сказаць.
З усяго, што аб ім я помню,
момант толькі адзін я б згадаў:
ні шпацыр на лыжах, ні поўню
і не сентыментальнасці стаў.
«Дыхлафос», што ў піве на вынас,
табурэтка ў маці праз стол,
не. І нават не цацкі, што вынес
і прапіў. Мне ж было шэсць гадоў.
Дзякуй бацьку за той паварот,
калі раз у папойцы п’яны
не пра Брэжнева анекдот,
а «Пінк Флойд» пачуў незямны.
Несумненна, Wish You Were Here
там іграў, а магчыма, і не,
то загладзіць любыя грахі
бляск святла мо і ў здрадлівым сне.
Каці Каповіч
Я хацеў напісаць пра тату,
але раптам збаяўся пісаць
і сяджу, як баран кудлаты,
і не ведаю, што сказаць.
З усяго, што аб ім я помню,
момант толькі адзін я б згадаў:
ні шпацыр на лыжах, ні поўню
і не сентыментальнасці стаў.
«Дыхлафос», што ў піве на вынас,
табурэтка ў маці праз стол,
не. І нават не цацкі, што вынес
і прапіў. Мне ж было шэсць гадоў.
Дзякуй бацьку за той паварот,
калі раз у папойцы п’яны
не пра Брэжнева анекдот,
а «Пінк Флойд» пачуў незямны.
Несумненна, Wish You Were Here
там іграў, а магчыма, і не,
то загладзіць любыя грахі
бляск святла мо і ў здрадлівым сне.




