Апоўначы, між мёртвай цішыні...

* * *

Апоўначы, між мёртвай цішыні
гараць сузор’і ў змроку задыяка.
Чужыя мне і страшныя яны,
як некалі — пры Якаву, Ісааку.

І ружа, што цвіце нанова зноў,
і бляск вясёлкі на нябесным фоне —
такі ж падман пра шчасце і любоў,
як пры Веспасіяну і Нерону.

І сэрца, крыўды поўнае, тугі,
маленькае зусім, слабое сэрца,
ўсё гэтак жа ірвецца на сцягі,
як некалі — пры Дарыю і Ксерксу.