Познія стансы

З зямлёй не аформіць дамовы —
з тых самых дзесяцігоддзяў,
калі ў яе паступова
мае сябры адыходзяць.
Але яна апусцілася
і шкодзіць птушынаму свісту,
дый так, што нават не снілася
вучонаму авантурысту.

Выбраў жыццё б сабе годнае:
таго, хто, прачнуўшыся рана,
ліў сабе надта халодную
на мазжачок з крана,
альбо таго, хто ўпотай
веды атрымліваў з кніжкі,
альбо таго, хто з ахвотай
грыўкай трос, нібы фішкай.

Ды ўжо таму не збыцца,
стаць іншым не давялося,
вось і прыйшлося змірыцца
з тым, што мне засталося,
проста змірыцца з роляй,
якую змяніць ужо позна, —
жыць з пакутай і болем
з тваёю красой толькі можна.

Праўда, маглі застацца
яшчэ глыбіні марскія,
вось нам бы туды падацца,
нырнуць у глыбіні тыя.
Ды хіба ж камусьці з нашым
дыхальным апаратам
у тоўшчы блакітнай станеш
таварышам альбо братам?

Вось чаму толькі небу
сёння я давяраю,
адзінаму на патрэбу
жыццё сваё даручаю.
Як быццам пасля прабежкі
галаву задзіраю,
вандровак будучых вешкі
загадзя там расстаўляю.