Хто смаўжу прыдумаў світку — вапняковую кібітку...
* * *
Хто смаўжу прыдумаў світку — вапняковую кібітку,
назірае водны танец
ды ў іголку суне нітку?
Хто, ліслівец і дагоднік, дождж убачыўшы кіслотны,
у канцы жыцця даў шанец
грэшным — ў рай квіток ільготны?
Пакарыўшыся магутным, водам шумным каламутным,
на мялі гуляе рыба,
стаўшы шарам срэбным, ртутным.
Той, хто спаць кладзецца ў ложак, адысці ніяк не можа,
для яго сумленне — хіба,
рыбы смерць яго трывожыць.
Засынай, дзіця, і слухай, шэпча смерць ужо на вуха,
бо вакол сябе не бачыць
хто глядзіць на ўсё пад лупай.
Перад мёртвым ён не ўстане і жывога не памяне,
ласку з крыўдай перайначыць,
і душа дзіцяці звяне.
Зірк сляпы — а зорак поўна, і яму, як котка, поўня
рукі, што астылі, ліжа,
а вакол расстання ціша.