Кляновы ліст паспрабаваў пралезці...
* * *
Кляновы ліст паспрабаваў пралезці
праз фортку ў дом — ды адразу ж знік,
магчыма, з ветрам вырашыў ён дзесьці
справіць восеньскі позні пікнік...
Фізаліс заснежаны пад акном
упарта гарыць залацістым агнём.
Затое сініцы і зімародкі
нібыта з адной невялікай слабодкі.
Ну а ў пасёлках людскіх малавата
парадку, ладу, затое шмат мата.
Там у хронаметрычных імгненнях
суцэльны ланцуг незваротных змяненняў,
што адбываюцца з вянцом стварэння.
...Сэрца жадае, каб на светлую мы з цёмнай сцяжынкі ступілі,
са сцяжынкі з апалай лістотай — каб на снежную ўсталі.
Хутка дзесяць гадоў, як кулінара Пахлёбкіна забілі
ў сябе ў Падольску.
І забойцаў шукаць перасталі.




